сообщить об ошибке
Радио Рекомендации

Биография Крывакрыж

ПрофильПрофиль

БиографияБиография

Фото (1)Фото (1)

Клипы (0)Клипы (0)

Дискография (1)Дискография (1)

Концерты (0)Концерты (0)

В блогах (0)В блогах (0)

Похожие (0)Похожие (0)

Гісторыю Крывакрыжа прынята адлічваць ад першага публічнага выступу пад час музычнага фэсту Crivia aeterna ў 2008 г.
Але гісторыя стварэння альбому Малітвы вайны пачалася тады, калі за год да таго ў лесе пад Мiнскам у лагеры Белага Легіёну ўпершыню прагучала песня Я паеду заўтра на вайну. Перад тым, створаны Алесем Мікусам Гімн Белага Легіёну ўжо колькі гадоў як быў вядомы і нават запісаны ў дудовым выкананні.
Менавіта тады была высунутая і падтрыманая думка запісаць вялікі альбом – паўнавартае музычнае ўвасабленне ваяўнічых патрыятычных настрояў. Падтрымка Белага Легіёну паспрыяла з’яўленню першага спробнага запісу песень – у фартэпіянным суправаджэнні.
Ініцыятыва запісаць альбом з багацейшым аранжаваннем і ў складзе паўнавартага гурта належала магілёўскаму музыку і выдаўцу Лявону Падляцкаму, які ў кампаньёны запрасіў мінскага дызайнера і музычнага крытыка Ігара Мацюнова, ініцыятара штогадовага фэсту Crivia aeterna. На працягу 2008 г. альбом Малітвы вайны быў запісаны.
Ідэю беларуска-літоўскага музычнага дыску У каралеўскіх далонях падала Бірута Янушкайце, намесніца старшыні Саюзу літоўскіх пісьменнікаў, пад час міжнароднага літаратурнага пленэру ў літоўскіх Друскеніках у чэрвені 2008 г., дзе ў складзе беларускіх удзельнікаў прысутнічаў Алесь Мікус. З літоўскага боку вершы паэтаў агучылі музыкі Гедрус Гербачаўскас і Марус Салінас. Прэзентацыя альбому адбылася ў літоўскай сталіцы Вільні калядным вечарам 2008 г. За падтрымку праекту трэба таксама дзякаваць старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесю Пашкевічу.


  Редактировать биографию  
Последнее изменение: olegdrobysh
31.07.2011



 
Крывакрыж
Год основания – 2008
Страна – Беларусь
Жанры – World
СтилиДобавить
Посетителей на сайте 1037