сообщить об ошибке
Радио Рекомендации

Биография Чырвоным па Белым

ПрофильПрофиль

БиографияБиография

Фото (0)Фото (0)

Клипы (0)Клипы (0)

Дискография (0)Дискография (0)

Концерты (0)Концерты (0)

В блогах (0)В блогах (0)

Похожие (51)Похожие (51)


Гурт, а можа больш правідлова будзе казаць – праект - «Чырвоным па Беламу», з’явіўся на сьвет на пры канцы 2004 году. Закладальнікам й ягоным лідарам з’яўляецца Кроў. Які ўжо даўно цікавіцца рэпам й быў выхаваны ў культуры хіп-хоп’а. Варта таксама адзначыць ягоную вялікую любоў да Бацькаўшчэны, Беларусі. Гэта мела пазней вялікі ўплыў на нараджэнне праекту й пазьнейшую ягоную дзейнасьць.

Пачалось усё з таго, што Кроў пачаў шукаць беларускамоўных рэп выканаўцаў. Але не такіх «нядзельных», якія запісалі адзін або некалькі трэкаў па беларуску, а менавіта такіх, што ўвесь час выконваюць сваю творчасьць на роднай мове й таксама выкарыстоўваюць яе на штодзень. Карацей кажучы, шукаў САПРАЎДНЫХ, беларускіх рэпераў. Ку вялікаму свайму расчараванню не знайшоў. Па дарозе трапілась некалькі гуртаў, рэпераў якія пісалісь па беларуску, але гэта ўсё не было тым чаго ён так на сам рэч шукаў. У большасьці, калі трапляў, дык толькі на адзін-два трэкі якія былі выкананы на беларускай мове, з усёй творчасьці рэпера. Калі здаралась большасьць тэм па беларуску, дык у жыцці размаўляюць па расейску. Дый не быў гэта той узровень, які б задаволіў ягоны музычны густ. А так сама сустракалісь і такія, якіх называлі рэперамі, або яны самі сябе за такіх лічылі, але імі не былі, вогуле! (пакінем гэта без прыкладаў).

Тады Кроў вырашыў узяць справу ў свае рукі. Пасля размовы з вядомым у пэўных хіп-хоп асяродзях, беларускім бітмэйкерам Slavko, якога здолеў зацікавіць сваёй думкай, пачалась праца над праектам. Такім чынам нарадзіўся праект “Чырвоным па Беламу”.

Як пазней казаў сам Кроў, мэтай праекту было адзначыцца ў асяроддзі беларускіх рэпераў, зацікавіць іх беларускай мовай й зрабіць яе папулярнай у хіп-хоп грамадзе.

ЧпБ пачалі рабіць рэп строга трымаючыся ўсіх яго традыцый. А яшчэ дакладней, традыцый Заходняга Ўзбярэжжа.
Пачалась праца над першым альбумам – “Актуальная Тэматыка”. А тэматыкай было тое, што больш за ўсё набалела – становішча ў краіне…
Першую кружэлку ЧпБ можна ацэньваць па рознаму. У пляне якасьці пакідала шмат чаго жадаць. Шмат працы было яшчэ перад хлопцамі. Але не гэта якраз у ёй было самае галоўнае. Найбольш важны ў «Актуальнай Тэматыцэ» быў сам пераказ, словы, сэнс. А вось тут ужо няма да чаго прычапіцца. Жорсткія, цьвёрдыя, прамалінейныя тэксты нікаго не пакінулі абыякавым. Менавіта гэтага беларускаму рэпу ўжо даўно не хапала.

У беларускім музычным асяродзі пачало бурліць. Яшчэ не даўна пра іх ніхто не чуў, як тут раптоўна ўсе пачалі імі цікавіцца. Алівы да вагня дадавала яшчэ тое, што хлопцы вогуле нічога не распавядалі пра сябе. Ніхто не ведае дакладна адкуль яны. На здымках нельга ўбачыць іх твараў. Кроў выступае толькі ў масцэ, а спаткацца з імі ў жыцці мяжуе з цудам.

Уражвае таксама папулярнасьць праекту. Па адных статыстыках сайту, дзе размешчаны іх трэкі, слухачоў назбіралася каля 16.000 (!!!) Гэта не ўлічваючы яшчэ таго, што большасьць з іх рабіла копіі й раздавала сваім знаёмым.

Так ці інакш, Чырвоным па Беламу не паасядалі на лаўрах. Адразу ўзялісь за працу над другім альбумам – «Вулічныя Байцы». На гэтай кружэлцы адразу можна заўважыць вялікі крок у перад. Гэта тычыцца амаль усяго. Бачна, што хлопцы навучылісь на сваіх памылках й выкарысталі гэтыя веды. Біты, якія таксама рабіў Slavko, адрознівалісь цікавым гучаннем, большай разнастайнасьцю й прадуманым зместам. Тэксты зрабіліся больш цікаўшымі, неслі глыбейшы пераказ, мелі не банальныя рыфмы й адначасова чаплялі за душу. Бачна таксама тэхнічнае паляпшэнне вакалу. Кроў паправіў флоў, чытка зрабілась больш прыемнай для вушэй. Што тычыцца якасьці запісу дык і тут нас пацешылі. Адразу чуць, што пісалісь на студыі, а не як раней, пры хатнім кампутары.
Дарэчы, трэба таксама дадаць вельмі істотную рэч. На нейкі час перад пачаткам працы над «Вулічнымі Байцамі» да ЧпБ дайшоў яшчэ адзін удзельнік – Палкоўнік. Магчыма, што менавіта ягоны ўдзел у праекце меў уплыў на паляпшэнне якасьці альбуму.

Але амбіцыі лідара ЧпБ – Кроў’а, не затрымалісь на гэтым. Ён хацеў рабіць нешта больш. Самаго інтэрнэт-праекту было яму мала. Таму ў тым самым часе, калі шла праца над «Вулічнымі Байцамі», Кроў пачаў рыхтаваць матэрыял да свайго першага, сольнага, легальнага альбуму. Вядома ўжо, што кружэлка будзе на высокам прафісыйнам узроўні. За выданне бярэцца буйны польскі хіп-хоп лэйбл. Кружэлка абяцае быць вельмі цікавым выданнем, якога ў беларускім рэпе яшчэ не было, гэта тычыцца таксама расейскамоўнай часткі беларускага рэпа. У характары гасьцей прымуць удзел вядомыя рэперы й музыкі з Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыны. Не выключана супраца і з іншымі краінамі.
Музычнай аправай займуцца папулярныя еўрапейскія вытворцы-бітмэйкеры як і вядомы ўжо з папярэдніх альбумаў ЧпБ – Slavko, які набраў яшчэ большага досведу.
Па словах выканаўцы, трэкі будуць вельмі разнастайныя. Але тым разам амаль не будуць кранацца палітычнай тэматыкі. Справа ў тым, што Кроў хоча зацікавіць беларускамоўнай музыкай яшчэ большую частку беларускіх слухачоў, а так сама, пры магчымасьці, іншых краін. Таму на альбуме знайдуцца трэкі ў розных стылістыках хіп-хоп’а, каб кожны знайшоў нешта для сябе. Сярод іх мы пачуем тыпова клюбныя (баўнсавыя) выканання, андэрграўнд, хард-коравы рэп, gangsta, лірычныя трэкі, reagge а нават R’n’B.
Адначасова Кроў запэўняе, што гэта не канец праекта «Чырвоным па Беламу», які далей будзе працягваць сваю дзейнасьць у сеціве. Сольны альбум можа толькі спрыяць яго рэкляме.

Варта яшчэ адзначыць, што акрамя музычнай дзейнасьці Кроў займаецца прамаваннем беларускага музычнага рынку за мяжой. Такім чынам вырашыў дапамагчы сваёй радзімай рэп сцэне. Карыстаючыся са свіх магчымасьцей й кантактаў пачаў перамовы з замежнымі фірмамі, сканцэнтраванымі на бізнасе накіраваным да хіп-хоп асяродзяў. На гэты момант атрымалась ужо зацікавіць некалькі фірм, якія пачалі актыўныя прыгатавання да ўвахода на беларускі рынак.

Аўтар артыкулу: Томаш В. (раз’мяшчэнне на старонцы з дазволу аўтара)




Сакавік 2006 года, можна сьмела назваць пачаткам нараджэння САПРАЎДНАГА Беларускага рэп-клана. Кроў, які быў сканцэнтраваны на працы над сваім сольным альбумам, пасьля падзей 25 сакавіка ў Менску вырашыў усё-ж зрабіць 3 альбум ЧпБ, адначасова працуючы над сольнікам, й задыдыкаваць яго сучасным ГЕРОЯМ нашае Бацькаўшчыны.

На гарызоньце з’явілась некалькі вельмі вартасных рэпераў якія сваім удзелам у конкурсе да міжнароднай складанкі “United in Hip-Hop” паказалі сваю вартасьць (нагадваем, што адным з варункаў прыняцця ўдзелу ў конкурсе было напісаць трэк на айчыстай мове). Такім чынам да праекту далучылась яшчэ некалькі асобаў.

Пасьля шматлікіх прапаноў, просьбаў, пагроз ( :-) ) ад слухачоў й ад асобаў якія нічога супольнага з Хіп-Хопам не маюць, было вырашана з’мяніць назву на больш беларускую. Шмат хто крытыкаваў расейскамоўную канцоўку “Беламу” у назове, не разумеючы яе сэнсу й чаму менавіта так быў названы праект. Маючы досыць гэтага ўсяго было вырашана перайсьць на цалкам беларускі назоў. Такім чынам афіцыйна дэкляруем, што ад гэтага моманту праект “Чырвоным па Беламу” становіцца гуртом й з’мяняе назоў на “Чырвоным па Белым”, адначасова распачынаючы новую эру ў сваёй дзейнасьці.

У асноўны склад гурта Чырвоным па Белым уваходзяць 5 асобаў. Сярод іх 4 MC й 1 DJ.

Удзельнікі ЧпБ:

MC:

- Krou
- Zeman

- Realize
- Jaycop

DJ’s:

- DJ Spox (Польшча)

Супраца выканаўцаў й гурта будзе пабудавана на падабенства Wu-Tang.
Не значыць гэта што ЧпБ будзе капіраваць найбольш вядомы клан амерыканскіх рэпераў. Гутарка ідзе толькі пра стыль працы над альбумам й вогуле працы гурта.


Источник: lastfm.ru


  Редактировать биографию  
Последнее изменение: barracuda
10.02.2009

 
Чырвоным па Белым
Год основанияДобавить
СтранаДобавить
ЖанрыДобавить
СтилиДобавить
Посетителей на сайте 1680