Текст песни:
У ГУШЧАРАХ
Музыка М.Шчаглова-Кулiковiча
Словы Н.Арсеньневай
У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку зару
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь.
І няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым,
Не чужыя варожыя сілы,
Толькi ты нас вядзеш да зары.
Хмарай дым над абшарамi тае,
Вецер дыхае мятай, быльлём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!
ЗА СЛУЧЧЫНУ
Словы Н. Арсенневай
Музыка М. Шчаглова-Куліковіча
Абтрасалі зь бярозаў лісьце вятругі,
І гублялі рабіны чырвоныя сьлёзы,
Як пайшлі мы ў змаганьне, на раны, на згін,
Абы яваю сталіся крозы.
Рэфрэн:
Пайшлі мы, воі з Божае ласкі,
У бой за Случчыну сваю!
Нам дзіў, што сёньня баюць казкі
Пра нас і песьні нам пяюць.
Аддавалі жыцьцё за сябе мы, за вас,
Беларусы-браты, і за сінія нівы,
І за тое, каб нас не смактала дрыгва,
А расьлі мы, аж сьвету надзіва.
Рэфрэн.
Не штыхі і ня кулі — жаролы гармат,
За адзіную зброю мы мелі каханьне,
Грала сэрца яно, хоць залеў лістапад
І расьлі ў рад магілы за намі.
Рэфрэн.
Не судзіла нам доля разгорыць зару,
Не судзіла даць шчасьце ды волю Айчыне,
Дай жа Бог, каб унукі ўзьнялі Беларусь
На ўзвышшы ахвярай і чынам.
Рэфрэн.