Текст песни:
Весела навіна прыйшла ад Будзіна.
Веселіцеся, людзе!
Рукі узнасіце, а Бога прасіце,
Нех навекі так будзе.
Слаўныі княжата, многіі панята
Пад Будзін кгды стаялі,
Моцныі вінеты там сваі наметы
І з інымі расцілалі.
Же меч хрысціяньскі, на народ паганьскі
Моцно ся наганяець,
Із угорскіх даўных, із гарадоў слаўных,
Як псоў, іх выганяюць.
Бо юж турчына з слаўнага Будзіна
Мечэм его выганялі.
Там доўга стаялі, с кроўю яго ўзялі,
А туркаў ўсіх пасціналі.
Кгды ся увалілі, як огнем палілі
Туркаў у Будзіне,
Усіх забівалі, а не фолкговалі
Не меньшой дзіціне.
Юж турчэска горэ чуці аж за морэ –
Туркі у Будзіне
Юж павынішчэны, мечэм пасечэны,
Пабіты як свіне.
А Божая воля: да Канстанцін-Поля
Права прэдстануць,
Прэд прэчысту Панну, а Панна чыстая
Нехай туркаў загладзіць.
Весела навіна прыйшла ад Будзіна.
Веселіцеся, людзе!
Рукі узнасіце, а Бога прасіце,
Нех навекі так будзе.