Текст песни:
									
	
	1.	Князь вялікі Вітаўт
Вітаўт княства дзержаў
Літоўскае і Рускае
І іныя землі многіе
2.	У той час Вітаўт прызваў                
Вітаўт к себе прызваў
Караля Якгейла Польскага
Ды і Цэзара Рымскага 
3.	І князя маскоўскага
Караля угерскага
Князя велікага цверскага
І паслы князя рэзанскага
4.	Містра прускага
Прускага інфлянскага
І паслы ад іншыя землі 
Ды вялікія паслы былі
5.	І ардынскія паслы
Влахаў ваеводы
Ад Вяліка Новагорада
І прыйшлі паслы ад Пскова
6.	І ўсі тыя госці
Ў князя мешкалі
Тагды Цэзар Рымскі
З Вітаўтам у міласці былі
7. І у Луцку Вітаўт
   Тыя госці частаваў
   Дараваў размаітымі
   Дарамі каштоўнымі
8. Веліка гаспадара
	 Вітаўта слаўнага
    Іж не можэць выпісаці
    І о дарэх і о чэсці
   9. Землі на вастоцэ
     Або і на западзе
    Кланяліся землі князю
    Велікаму князю Вітаўту
10.Ды цары турэцкі
	І царагародскі
	Былі ў ласцэ з Вітаўтам
      З сільным ды гаспадарам
11.Каралеўства Чэскае
     Ўгорскае і Польскае
     Тэж дзержалі чэсць вяліку
     Слаўну гаспадару Вітаўту
12.І быў Вітаўт сільны
    Па ўсім землям слаўны
    І цары і многія князі
   У двару его служылі.