Гурт быў створаны ў верасьні 2004 года.
Канцэпцыяй гурта ўдзельнікі бачаць спалучэньне таямнічай атмасфэры беларускага Сярэднявечча разам са сваім уласным сьветаўспрыманьнем, а мэтай сваёй творчасьці – абуджэньне ў беларусах самасьвядомасьці і ўсьведамленьня нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Да пачатку 2007 г. гурт разьвіваўся выключна ў рэчышчы акустычнай музыкі. Гэтаю вясною рыхтуецца новая электрычная праграма, у якой імкнемся да містычнай аўры даўніх часоў дадаць рокавы драйв.

Рокаш прымаў удзел у шэрагу канцэртаў і фэстаў. Найбольш значнымі зь якіх варта лічыць сольны канцэрт у Маскве ў клюбе «Археалёгія» (студзень 2007), удзел у фэстах «Spotkania folkowie» (Чэрэмша, Польшча, чэрвень 2006), Memento mori III (кастрычнік 2006), Vox Femina: tribute to Fleur (сьнежань 2006), Folk Haloween party (лістапад 2006), шматлікіх фэстах сярэднявечнай культуры, гралі ў лютым 2007 г. на разагрэве ў гурта Fleur, а таксама прымалі ўдзел у шэрагу іншых імпрэзаў і канцэртаў.