сообщить об ошибке
Радио Рекомендации
Разбітае сэрца пацана
25.10.2008 22:00
Гудвин, Минск, Беларусь
Участвуют: Разбітае сэрца пацана


26 кастрычніка 18.00 клуб «Гудвін» прэзентацыя дэбютнага альбома гурта «Разбітае сэрца пацана» «Розавы закат». Кошт 15 000 – 20 000. Даведкі 6490888, 8517706

Працу над альбомам гурт цалкам скончыў яшчэ год назад. Прэзентацыя альбома планавалася сёлета ў чэрвені, аднак дыск быў згублены. Нехта назваў гэтую гісторыю банальным піярам, нехта шчыра спачуваў. Нагадаем, на студыі альбом быў запісаны на дзве матрыцы, адну з якіх адправілі ў Расію на тыражаванне. Аднак у Маскве дыск выдаў памылку, і яго папросту выкінулі. Другая матрыца з’ехала з вакалістам гурта ў Кіеў, пасля чаго альбом выпадкова трапіў на іншы кантынент – у Чыкага.

Павел Гарадніцкі, флейтыст і вакаліст РСП: “Другі дыск Дзяніс (вакаліст і лідэр гурта РСП) даў мне, каб я ў Кіеве ў клуб занёс. А я праважаў сваю дзяўчыну ў Амерыку. І я не памятаю чаму, але я паклаў гэты дыск ёй у торбу. І дыск такім чынам паляцеў у Чыкага”.

На пошукі дзяўчыны спатрэбілася больш за месяц, яшчэ пэўны час дыск вяртаўся ў Беларусь.

Тым часам, музыкі спрабавалі адшукаць альбом на мінскай студыі “Селах”, дзе адбываўся запіс праграмы. Там высветлілася, што зведзены і адмайстраваны альбом выпадкова... выдалілі, як выдалілі і паканальны запіс усіх інструментаў і вакалаў.

На шчасце, адзіны дыск з “Розавым закатам” не без прыгодаў вярнуўся ў Беларусь і адразу быў адпраўлены на тыражаванне ў Маскву. (Перад гэтым было зроблена вельмі шмат копій матрыцы ).

Такім чынам, амаль праз год пасля запісу альбома дыск будзе прэзентаваны. Канцэрт адбудзецца ў мінскім клубе “Гудвін” 26 кастрычніка а 18-й гадзіне. Кошт квіткоў 15 тысяч папярэдне, 20 тысяч — у дзень канцэрта. Таксама у канцэрце возьмуць удзел сябры калектыва, гурты Ананімка, Аварыйнае выйсьце і Петля прістрастія.

“Так, ужо канчаткова і беспаваротна прэзентацыя абматанага пупавінай, і абмытага каляплоднымі водамі, у пакутах законнанароджанага, некалі згубленага, але ізноў здабытага ПЕРШЫНЦА адбудзецца!!!! Дваццаць шостага кастрычніка ён вылезе з нябыту на свет Божы ў мінскім клубе "Гудвін" ,каб СВЕТ ЗДРЫГАНУЎСЯ! Разбі скарбонку, зэканом на бухле!! Пакуль яшчэ ёсць ён, купі свой квіток!,” — так пра прэзентацыю альбома выказаліся музыкі гурта.



Альбом “Розавы закат” складаецца з 12 песень, якія спяваюцца на сумесі дзвюх моў: беларускай і рускай. Гэта музыкі тлумачаць тым, што “трасянка” — неад’емная частка нашага жыцця.

“Дастаткова зайсці ў кожную краму, паліклініку або дзяржаўную ўстанову і мы ў поўнай меры зможам атрымаць асалоду ад гэтага цудоўнага сугучча. Мы ўвабралі гэта з малаком маці, і фізіялагічны моўны апарат не настроены вымаўляць нешта іншае. Таму мы выступаем за прыняцце трэцяй дзяржаўнай мовы: трасянкі, і маем намер унесці сваю прапанову ў Савет міністраў”, распавёў вакаліст і гітарыст РСП Дзяніс Тарасенка.

Канцэрт-прэзэнтацыя пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма”
Вось што кажуць музыкі:
“Мы з радасцю далучаемся да гэтай кампаніі і заклікаем усіх быць не толькі беларусамі, але і быць пазітыўнымі беларусамі. Пазітыву нам вельмі не хапае зараз! Нам вельмі даспадобы што дадзеная кампанія не падзяляе беларусаў адносна моўнага прынцыпу. Мы будзем у межах кампаніі тымі хто спявае на трасянцы! А такіх па апошніх дадзеных каля 90 адсоткаў. Нехта ж павінен спяваць на зразумелай для ўсіх мове.”

    
ХОДИЛИ НА КОНЦЕРТ
Никто не ходил на концерт
Никто не был

 
Посетителей на сайте 0