Чырво́ным па Бе́лым (ЧпБ, Čyrvonym pa Biełуm, ČpB) — беларускі рэп-гурт.
Гурт убачыў сьвет на прыканцы 2004 года. Тады, заснавальнік Kroŭ і бітмэйкер Slavko запісалі сваю першую кружэлку «Актуальная Тэматыка», якая, нягледзячы на сваю ня вельмі высокую якасьць ў пляне гуку (усе апэрацыі па запісу праводзіліся ў звычайнай кватэры на звычайным кампутары), зьявілася сапраўдным прарывам ў беларускай музыцы, дзякуючы вельмі моцным тэкстам. Запіс распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт.
Трэба адзначыць, што гурт, з самага пачатку, быў вельмі таямнічы. Хлопцы ўвогуле нічога пра сябе не распавядалі. На здымках нельга было ўбачыць іх твараў. Кроў выступаў толькі й выключна ў масцы, а спаткацца зь імі ў жыцьці мяжавала з цудам. Ніхто ня ведаў хто яны й адкуль. Зразумець такое захаваньне можна паслухаўшы іх творчасьць. Моцныя, вельмі шчырыя палітычна-сацыяльныя тэксты давалі зразумець неабыякавасьць удзельнікаў да сытуацыі ў краіне, але таксама паказвалі іх вялікую любоў да Бацькаўшчыны.
Плёны працы “Чырвоным па Беламу” можна паслухаць на першых двух альбомах: “Актуальная Тэматыка” і “Вулічныя Байцы”. Жорсткія, цьвёрдыя, прамалінейныя тэксты нікаго не пакінулі абыякавым. Таму зразумелым робіцца папулярнасьць праекту. Па адных статыстыках сайту, дзе былі першыя іх працы, інтэрнэт-альбомы, слухачоў назьбіралася ўжо каля 42.000 (!!!) Гэта не ўлічваючы таго, што большасьць зь іх рабіла копіі й раздавала сваім знаёмым.
Так ці інакш, ЧпБ не паасядалі на лаўрах. Адразу ўзялісь за працу над другім альбомам – «Вулічныя Байцы». На гэтай кружэлцы адразу можна заўважыць вялікі крок уперад. Гэта тычыцца амаль усяго. Бачна, што хлопцы навучылісь на сваіх памылках й выкарысталі гэтыя веды. Біты, якія таксама рабіў Slavko, адрозьнівалісь цікавым гучаньнем, большай разнастайнасьцю й прадуманым зьместам. Тэксты зрабіліся цікавейшымі, несьлі глыбейшы пераказ, мелі не банальныя рыфмы й адначасова чаплялі за душу. Бачна таксама тэхнічнае паляпшэньне вакалу. Кроў паправіў флоў, чытка зрабілась больш прыемнай для вушэй. Што тычыцца якасьці запісу дык і тут пацешылі. Адразу чуць, што пісалісь на студыі, а не як раней, пры хатнім кампутары.
Дарэчы, трэба таксама дадаць вельмі істотную рэч. На нейкі час перад пачаткам працы над «Вулічнымі Байцамі» да ЧпБ дайшоў яшчэ адзін удзельнік – Палкоўнік. Магчыма, што менавіта ягоны ўдзел у праекце меў уплыў на паляпшэньне якасьці альбому.
Для шматлікіх прыхільнікаў іх творчасьці студыйны трэк «Не Жадаю», які зьміксаваў польскі бітмэйкер Młody Grzech на студыі ў Варшаве, стаў насамрэч гімнам Свабоды.
Перад выхадам чацьвёртага альбома “Крывавы Сакавік” (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox.
Чырвоным па Белым зьяўляецца піянэрам белмоўнага рэпу. Да сёньняшняга дня гэта самы вядомы беларускамоўным рэп-гурт і агулам адзін з самых значных хіп-хоп гуртоў Беларусі.
Альбомы
* Актуальная Тэматыка (нелегал) – (LP 2004, нелегал, Менск, AmbasadaMG)
* Вулічныя Байцы (нелегал) – (EP 2005, нелегал, Менск, AmbasadaMG)
* Найлепшае 2004-2005 – (LP 2006, Менск, AmbasadaMG, VoliaMusic)
* Крывавы Сакавік – (LP 2007, Менск, AmbasadaMG)
Супольныя праекты
* Песьні свабоды (2006)
* Чарнобыльскі вецер (2006)
* Песьні свабоды-2 (2006)
* Прэм’ер Тузін 2006 (2006)
* Песьні на вершы Новіка-Пяюна (2007)
* Песьні свабоды-3 (2007)
* Трыб’ют А.Мельнікава (2007)
У асноўны склад гурта Чырвоным па Белым уваходзяць 5 асобаў. Сярод іх 4 MC й 1 DJ.
Удзельнікі ЧпБ:
MC:
* Krou
* Zeman
* Realize
* Jaycop
DJ’s:
* DJ Spox (Польшча)
Источник: lastfm.ru